Новости История Фото Media Дневники Гостевая Друзья

Гостевая книга / запись № 1813

«МЫШКІН У ПАЭТАХ»
- інтуітыўная імправізацыя, авангардовая паэзія, адкрытая гукасэсія -

Увага - авангард! Чарговы акт інтуітыўнае імправізацыі ад группы «Князь Мышкін» адбудзецца 26 студзеня 2010 году ў менскім клюбе «Лісіная нара». Як заўсёды, музыка будзе нараджацца натуральна й сакрамэнтальна, тут і зараз, праз намаганьне душы й узаемаабмен з гледачом. Музыка вельмі асабістая, праўдзівая й, што ня малаважна, 19-гадовае вытрымкі! Адвольная імправізацыя й спантаннае кампазытарства – зараз гэта вельмі актуальныя сродкі выказваньня, якія могуць зьмяніць уяўленьні пра навакольле. Прычым, у лепшы бок.
Гэтым разам Л.Нарушэвіч і кампанія будуць выкарыстоўваць разнастайныя камбінацыі духавых, пэркусійных і струнных інструмэнтаў зь перадавой паэзіяй. У вечары возьмуць удзел знаныя паэты З.Плян, Я.Пшаніны, В.Жыбуль и Джэці. З апошнімі двума будзе прэзэнтаваная асобная кампазыцыя «Ноч з днём пасярэдзіне», заснаваная на вершах і прозе малавядомых беларускіх літаратараў 20-30-ых гадоў. Вывучэньнем гэтага ўнікальнага пласта айчыннае літаратуры В.Жыбуль займаецца ўжо ня першы год. Высьвятляецца, што маладыя аўтары таго часу не адставалі па ўзроўню думкі й мэтадах ад сучасных. Але афіцыйна іх творы за рэдкім выключэньнем не выдаваліся.
Таксама варта адзначыць, што канцэрт будзе запісвацца ў аўдыё-фармаце, а потым, верагодна, зьмешчаны ў Сеціве. Такім чынам, у паважанае публікі ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць практычна ў студыйнай сэсіі. Для кожнага гледача рыхтуецца кніга ў падарунак!

26 студзеня. 19:00. Менск. Лісіная нара
канцэптуальная імпрэза «Мышкін у паэтах»
Квіткі: 15 000
Адрас: вул. Каліноўскага, 32
gggf / 18.01.10
urlcut.com/bahru
trixy
03.12.10 16:56
Гость  Код
листать книгу дальше / ^


Nagualia.net  т. 8(029)710-22-25
Хостинг: extmedia.com.
Студия U